З 7 верасня 2019 года ўпершыню стартуе сезонны праект «Міншчына спартыўная. Восень ». Запрашаем прыняць актыўны ўдзел у забаўляльных мерапрыемствах педагогаў, кіраўнікоў, бацькоў і навучэнцаў устаноў адукацыі Міншчыны! У Мінскай вобласці створана добрая база для заняткаў фізкультурай і спортам і правядзення спаборніцтваў рознага ўзроўню. Функцыянуюць сучасныя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы, працуюць спартыўныя залы, спартыўныя пляцоўкі, ва ўсіх навучальных установах актыўна вядзецца спартыўна-масавая работа. Жадаем новых перамог і паспяховай восені, багатай на выніковы ўдзел у спартыўных спаборніцтвах! |