Шестой школьный день

У суботу

24.04.2021

    У суботу, 24 красавіка, у школе прайшла гульнёвая праграмма “Беражы сябе”. Дзеці атрымалі не толькі новыя веды, але і з захапленнем прымалі ўдзел у цікавых і разнастайных гульнях. Яны мелі магчымасць  быць  у ролі рэгуліруўшчыка, пешаходаў і транспарту, узгадалі правілы дарожнага руху. А таксама пазнаёміліся з дарожнымі знакамі і разметкай. Такім чынам, дзеці зразумелі, што дарога можа размаўляць з намі з дапамогай знакаў і рысак.

У суботу

17.04.2021
У суботу, 17 красавіка, дзеці з задавальненнем адправіліся ў падарожжа ў пошуках птушак роднага краю. Назіранне за птушкамі выклікала ў дзяцей вялікую цікавасць. У ходзе экскурсіі – назірання дзецьмі былі заўважаны такія птушкі як : верабей, шпак, бусел, дрозд.

У суботу

10.04.2021
10 красавіка, у рамках шостага школьнага дня, прайшоў дзекь здароўя “Вясёлыя старты”. Дзецям былі прапанаваны займальныя, і не простыя конкурсы з мячамі, бегам. Але спаборніцтвы на роліках былі самымі яркімі і вясёлымі. У гэты дзень, нашы вучні атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой. Удзельнічаючы ў “Вясёлых стартах” дзеці змаглі адчуць сябе вялікай спартыўнай сямʼёй. Мерапрыемства атрымалася захапляльным і цікавым, пакінула ў прысутных шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў.

У суботу

27.03.2021
У суботу 27 сакавіка дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі у спартыўна-забаўляльнай праграме, спаборнічалі ў шашках і шахматах, каталіся на роліках, чыталі смешныя расказы і вершы, жартавалі.